Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску

Выстава
10 Лют 2016

Выдатны мастак-сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, мадэльер Сярэбранага века – ураджэнец Гродна Леў Бакст – заваяваў сусветнае прызнанне дзякуючы рабоце над пастаноўкамі для легендарных "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева ў Парыжы.

У эксклюзіўнай выставе, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння майстра, прадстаўлены больш за 40 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках: жывапіс, графіка, літаграфія, тэатральныя эскізы і сцэнічныя касцюмы. Адзін з самых каштоўных экспанатаў – карціна "Купальшчыкі на Ліда. Венецыя", набытая ў прыватнага калекцыянера з Англіі.

Наведвальнікі ўпершыню ўбачаць маштабную экспазіцыю – больш за 200 твораў – сучаснікаў Льва Бакста: прадстаўнікоў творчага аб'яднання "Свет мастацтва" Дабужынскага, Урубеля, Жукоўскага, Кустодзіева, Левітана, Валошына, Пятрова-Водкіна… Больш падрабязны рэпартаж глядзіце тут.

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску
Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3