Яшчэ не так даўно жаночая зборная Беларусі па індорхакеі не была стабільна моцным канкурэнтам на топавых турнірах. Але ў апошнія гады сітуацыя кардынальна змянілася. У актыве зборнай – 2 сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянатаў Еўропы (2008, 2012), на кантынентальным першынстве 2014 года ў Празе беларускі занялі 6-е месца. З прыходам на трэнерскую пасаду галандца Хермана Крэйса каманда імкліва ўзнялася ў сусветным рэйтынгу і да мінскага ЧЕ называлась у ліку фаварытаў. Вынік пыядынкаў на дамашнім турніры – трэцяе месца.
Зборная Беларусі заваявала права згуляць на ЧС-2018 у Аргенціне, а ўжо летам дзяўчыны пачнуць трэніравацца на траве, каб заваяваць пуцёўку на Гульні ў алімпійскім відзе хакея.