На святочны парад у цэнтры Мінска сабраліся некалькі соцень Дзядоў Марозаў і Снягурачак і любімыя казачныя персанажы – мядзведзі, малпы, робаты і нават героі з фантастычнай сагі "Зорныя войны". Навагоднія героі прайшлі ад плошчы Незалежнасці да гарадской Ратушы на плошчы Свабоды, дзе іх сустракалі тысячы мінчан і гасцей горада на чале з мэрам Мінска Андрэем Шорцам