Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук і пісьменнік – настаяцель мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк – шырока вядомы як актыўны дзеяч па адраджэнні прыходаў, рэстаўрацыі і будаўніцтве храмаў, таленавіты перакладчык на беларускую, рускую і польскую мовы богаслужэбных кніг і артыкулаў па гісторыі культуры і хрысціянства.