Філіпінскі рэжысёр Брыянтэ Мендоса правёў для маладых рэжысёраў майстар-клас, прысвечаны здымкам свайго новага фільма "Пастка", які ў 2015 годзе ўвайшоў у праграму Канскага кінафестывалю. Майстар таксама падзяліўся сваім меркаваннем, як зняць якасны малабюджэтны фільм. У рамках мінскага фестывалю гледачы ўбачылі адразу дзве карціны Мендоса – "Нявольнікі" і "Чэрава тваё".