У спякотныя летнія дні тысячы беларусаў і турыстаў з розных краін свету адпачываюць у адной з самых знакамітых мясцін Беларусі – нацыянальным парку "Браслаўскія азёры". Тут размешчана звыш 70 найпрыгажэйшых – розных па форме, глыбіні, празрыстасці і колеры вады – старажытных ледавіковых азёр, а сярод ізумрудна-блакітнай гладзі – дзясяткі зялёных астравоў.
Госці парку могуць спыніцца ў адной з баз адпачынку, камфартабельным катэджы або выбраць абсталяваную турстаянку. Для турыстаў на Браслаўскіх азёрах прадугледжаны каларытны адпачынак у беларускім стылі, цікавыя экскурсіі, катанне па азёрах на катарах і лодках, актыўныя водныя забавы...
Усё самае цікавае аб нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" – факты з гісторыі, унікальныя прыродныя славутасці і рэкорды, падрабязнасці адпачынку – вы даведаецеся тут. А ў нашым рэпартажы сёння – цудоўныя летнія віды знакамітых азёр...
Фота: Павел Кузьмін