Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце ў Гродне

Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце ў Гродне

Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце ў Гродне
5 Жнв 2015

У беларускім Гродне цяпер вельмі горача не толькі ад летняй спёкі, якая з першых дзён жніўня ахапіла ўсю Беларусь, але і ад экстрэмальных відовішчных спаборніцтваў, за якімі назірае ўвесь горад. Тут праходзіць чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце, які сабраў больш за 300 удзельнікаў з 13 краін Еўропы і Азіі. Нацыянальныя зборныя прадстаўляюць каманды моладзі (узрост – да 23 гадоў) і юніёраў (да 18 гадоў): самым юным спартсменам-ратавальнікам усяго 14.

У праграме чэмпіянату – пераадоленне паласы з перашкодамі, пажарная эстафета, баявое разгортванне... Але, мабыць, самае відовішчнае спаборніцтва – пад'ём па штурмавой лесвіцы. Для гэтай дысцыпліны ў самым цэнтры Гродна ўстаноўлена пажарная вежа з 15 тон металу і 22 кубаметраў дрэва – імітацыя чатырохпавярховага жылога дома з бегавымі дарожкамі-лесвіцамі.

Урачыстае адкрыццё чэмпіянату
Папярэдняя       1 2 3