Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вечар беларускай класікі каля мінскай Ратушы

Музычны вечар у гонар Міхала Клеафаса Агінскага каля мінскай Ратушы

Музычны вечар у гонар Міхала Клеафаса Агінскага каля мінскай Ратушы
1 Жнв 2015

З кожным новым сезонам творчыя  вечары каля мінскай Ратушы заваёўваюць усё большую папулярнасць сярод жыхароў і гасцей беларускай сталіцы, становячыся выдатнай традыцыяй летняга Мінска. Практычна кожную суботу з наступленнем прыцемку ў знакамітым гістарычным квартале горада збіраюцца тысячы аматараў жывой музыкі...

Тры вечары чэрвеня тут ігралі джаз віртуозы з Даніі, Швецыі, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і, вядома, Беларусі. А ў ліпені ў рамках музычнага праекта "Класіка каля Ратушы" пад адкрытым небам гучалі сусветныя шэдэўры – творы Моцарта, Штрауса і Гайдна, барочныя кампазіцыі Баха, Гендэля і Вівальдзі, а таксама чароўныя мелодыі аргенцінскага танга.

Кульмінацыяй праекта класікі стаў канцэрт, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння таленавітага кампазітара, мецэната і дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага, юбілей якога ўключаны ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У гонар маэстра першы вечар жніўня ў Мінску ператварыўся ва ўнікальны баль пад адкрытым небам – з музыкай, танцамі і рэканструкцыяй эпізодаў эпохі Агінскага. Творы кампазітара, а таксама яго вядомых сучаснікаў, настаўнікаў і вучняў выканалі ансамблі старадаўняй музыкі "Brevis" і "Кантабіле", салістка Музычнага дома "Класіка", оперная і джазавая спявачка Маргарыта Ляўчук, удзельнікі праекта "Эпоха князя Міхала Клеафаса". На заканчэнне вечара гучаў легендарны паланэз "Развітанне з Радзімай", створаны незадоўга да эміграцыі кампазітара ў радавым маёнтку Агінскіх у Залессі.

Яркія моманты вечара беларускай класікі – у фотагалерэі...

Папярэдняя       1 2