Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Свята Купалле "Александрыя збірае сяброў"

Свята Купалле "Александрыя збірае сяброў"

Свята Купалле
4 Ліп 2015

Вялікае Купалле ў Александрыі шосты раз сабрала гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін свету. У гэтым годзе праграма свята, прысвечанага Году моладзі, парадавала разнастайнасцю мерапрыемстваў і творчых праектаў. Сярод іх – выстаўка "Нашы ідэі табе, Беларусь!", праграма "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", купальскае мікс-шоу "Васільковае лета"... Гасцей чакалі самабытныя абрады, выстаўкі, канцэрты, майстар-класы рамеснікаў, а таксама вясёлыя народныя забавы – святы сала, мёду і бульбы ("Гасцёўня бульбаша"). Яркай падзеяй стала прэм'ера мюзікла "Папараць-кветка", у якім прынялі ўдзел зоркі беларускай і расійскай эстрады: народная артыстка Расіі Кацярына Шаўрына, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Ігар Карнялюк, фіналістка "Еўрабачання-2013" заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, а таксама групы "MBAND" і "Дынама", вядомыя па тэлепраектах "Хачу да Меладзэ!" і "Хачу ў ВІА Гру".

Фотавыстаўка БЕЛТА ў Александрыі
Ігар Карнялюк
Кацярына Шаўрына
Папярэдняя       1 2 3