Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мемарыяльны комплекс "Трасцянец" адкрыты ў Мінску ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец" адкрыты ў Мінску ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Мемарыяльны комплекс
22 Jun 2015

Праз сем дзесяцігоддзяў пасля самай кровапралітнай вайны ХХ стагоддзя ў беларускай сталіцы з'явіўся новы мемарыял-сімвал, створаны на месцы найбуйнейшага ў Савецкім Саюзе і чацвёртага ў Еўропе па колькасці ахвяр фашысцкага лагера смерці. Сёння на тэрыторыі плошчай больш за 120 гектараў, дзе адбываліся жудасныя забойствы невінаватых людзей, ствараецца ўражальны комплекс, які расказвае аб вялікай трагедыі і заклікае да вечнай памяці...

Па праекце мемарыяльны комплекс "Трасцянец" зойме плошчу 124 гектары, аб'яднаўшы памятныя знакі на ўсёй тэрыторыі лагера смерці. Наведвальнікі змогуць прайсці па шляху, які для тысяч людзей стаў апошнім, і хаця б на імгненне адчуць увесь жах падзей, што адбываліся тут...

Да 22 чэрвеня 2015 года створаны першы ансамбль – на месцы канцлагера. Ад увахода пачынаецца сумная "Дарога смерці", выбрукаваная шэрай пліткай з украпінамі чорнай – як сімвал слядоў зняволеных. У цэнтры галоўнай плошчы – уражальная 10-метровая кампазіцыя з бронзы "Брама памяці", а за ёй – "Поле пахавання", дзе рассейвалі чалавечы прах. Узноўлены помнік на месцы, дзе фашысты спалілі 6,5 тысячы вязняў. Закансерваваны рэшткі лагерных пабудоў: хлебнага склада, лесапільні, памяшканні для чамаданаў вязняў... Да "Ямы-печы" ва ўрочышчы Шашкоўка пракладзена "Дарога памяці" з гранітнымі знакамі ў памяць аб розных мясцінах Беларусі, дзе нацысты знішчалі людзей.

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"
Вароты памяці
Папярэдняя       1 2