У ноч на 22 чэрвеня каля Вечнага агню ў парку імя Жылібера ў Гродне правялі тэатралізаваную акцыю "Памяць", прысвечаную гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты і вучні горада прадставілі спектакль, у які ўключылі кадры кінахронікі, фатаграфіі, вершы і музыку ваенных гадоў.