Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусы на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку

Беларусы на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку

Беларусы на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку
15 Jun 2015

У сталіцы Азербайджана – на першых Гульнях у гісторыі Еўропы – Беларусь прадстаўляюць 150 спартсменаў. Самыя моцныя атлеты краіны і маладыя алімпійцы змагаюцца за медалі ў такіх відах спорту, як акрабатыка, бокс, барацьба вольная і грэка-рымская, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, таэквандо.

Перамогі і дасягненні беларусаў на Еўраалімпіядзе, яркія спартыўныя моманты і эмоцыі – у рэпартажы Belarus.by!

Канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі першае золата для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях.

Андрэй і Аляксандр Багдановічы
Беларусы Віталь Бялько і Раман Петрушэнка заваявалі бронзу на Еўрапейскіх гульнях у Баку
Беларуска Вераніка Іванова заваявала бронзу Еўрагульняў у жаночай барацьбе ў вазе да 60 кг
Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі (К4) Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь Бялько на дыстанцыі 1 000 м заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульнях
Беларус Віталь Бубновіч заваяваў золата Еўрагульняў у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная