Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў першага рэспубліканскага творчага фотаконкурсу "Фота Беларусі". Сярод пераможцаў – Аляксандра Вольф ("Арт-фота Беларусі"), Юлія Пацяюн ("Дзіцячы позірк"), Мікалай Пятроў ("Фотарасказ"), а таксама Дзмітрый Іванчыкаў ("Прырода Беларусі") і Наталля Аблажэй ("Гісторыка-культурная і духоўная спадчына Беларусі"). Гран-пры "Фатограф года" першага рэспубліканскага творчага фотаконкурсу "Фота Беларусі" ўдастоены фотакарэспандэнт газеты "Советская Белоруссия" Аляксандр Ружачка.