Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"

Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт"

Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум
21 Сак 2015

Юбілейны, дзясяты па ліку Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт" адбыўся ў Магілёве. На працягу тыдня ў горадзе на Дняпры свае пастаноўкі прадстаўлялі вядучыя трупы з 10 краін-удзельніц: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Кіргізіі, Ізраіля і Германіі. Гледачы ўбачылі 19 спектакляў - ад прызнанай класікі да эксперыментальных і вулічных перформансаў. Упершыню на форуме замест прафесійнага журы ўзнагароды ўдзельнікам прысуджалі прадстаўнікі маладзёжнай творчай групы. Па выніках фестывалю былі названы пераможцы ў арыгінальных намінацыях - "Самы лепшы тэатральны комікс", "За шчасце", "За тонкую, чыстую і хрустальную рэжысуру", "За філіграннае шулерства", "За пошук адказаў". Гран-пры юбілейнага форуму атрымаў Цэнтр імя У.Меерхольда (Масква), які прадставіў спектакль паводле п'есы Кацярыны Васільевай "Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя".

Магілёўскі абласны драматычны тэатр "Жаніцьба"
Тэатр для дзяцей і моладзі "Свабодная прастора" (Арол, Расія)
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны драматычны тэатр на Ліцейным
"Тэатр-19" з Харкава "Наш Гамлет"
Папярэдняя       1 2