Напярэдадні Дня закаханых па ўсёй краіне прайшла традыцыйная акцыя "За любімую Беларусь!". Маладыя людзі ўручалі ўсім жадаючым незвычайныя валянцінкі - стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцайкі з надпісам "За любімую Беларусь!" і самымі цёплымі пажаданнямі. А ў Рэспубліканскім доме моладзі адбылася сустрэча "Валянцінка твайму куміру", дзе віншаванні і прызнанні ад моладзі з усёй краіны былі перададзены папулярным артыстам, тэлевядучым, спартсменам, кіраўнікам органаў дзяржаўнага кіравання... З гэтай нагоды маладыя кандытары прыгатавалі вялікі торт у форме сэрца.