Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Масленіца ў Беларусі

Масленіца ў Гомелі

Масленіца ў Гомелі
22 Лют 2015

Кульмінацыяй Масленічнага тыдня ў Гомелі стаў першы ў Беларусі конкурс прыгажосці сярод пеўняў "Вартавы, воін і спявак – прадвеснік сонца!". Удзел у ім прынялі 10 пеўняў. Журы ацэньвала вышыню званцу, размах крылаў і даўжыню шпор намінантаў. Гаспадары таксама не засталіся ўбаку, дэманструючы ўменне ладзіць з гадаванцамі і адказваючы на пытанні аб птушках і народным свяце. Пераможцам першага конкурсу пеўняў стаў пародзісты Петручыа – любімец сям'і Язерскіх. Дарэчы, разам яны прадставілі цікавы абрад, у якім певень зазывае вясну.

Тут жа разгарнулася выстаўка "Навабеліцкі птушыны двор", дзе госці маглі ўбачыць дэкаратыўных птушак розных парод і відаў. Для гасцей свята праходзілі цікавыя майстар-класы і турніры, а завяршылася Масленіца традыцыйным спальваннем пудзіла зімы.

Масленіца ў Гомелі
Масленіца ў Беларусі
Масленіца ў Каробчыцах
Масленіца ў Каробчыцах
Масленіца ў Каробчыцах
Папярэдняя       1 2