У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна сустракалі Масленіцу ў старадаўніх традыцыях. Удзельнікі абраду, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, пелі беларускія песні, спальвалі пудзіла зімы і ласаваліся пышнымі блінамі.