У сталіцы святкаванні пачаліся вялікім кірмашом "Масленіца-2015" на пляцоўцы ля Палаца спорту. Гандлёвыя павільёны і сувенірныя крамкі, музычная праграма, забавы і дэгустацыі смачных страў прываблівалі гасцей у цэнтр горада. Кулінары прапанавалі вялікі выбар "бабуліных" бліноў па старадаўніх рэцэптах: с маслам і смятанай, з салам і каўбаскамі, з макам і варэннем.