Адкрыты Кубак па пажарна-выратавальным спорце на прызы міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі сярод мужчын і жанчын стартаваў 11 жніўня у Віцебску. Удзельнічаюць 9 каманд. На працягу чатырох дзён спартсмены будуць змагацца за званне мацнейшых у дысцыплінах "Пад'ём па штурмавой лесвіцы", "Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі", "Пажарная эстафета 4х100 метраў" і "Баявое разгортванне ад мотапомпы".