У Магілёве ў гонар 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адбылося больш за 40 мерапрыемстваў. Святкаванне Дня Перамогі пачалося з урачыстага марша воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона, шэсця пакаленняў "Беларусь памятае", парада наследнікаў Вялікай Перамогі. Важнай падзеяй дня стане патрыятычная акцыя "Народнае ўскладанне" і тэатралізаваны мітынг "Паклонімся вялікім тым гадам".