Традыцыйна ў Дзень Перамогі гараджане і госці Брэста ўрачыста прайшлі да мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе адбылася акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". На плошчы Цырыманіялаў прайшоў мітынг і ўскладанне кветак і вянкоў да Вечнага агню. Многія мясцовыя жыхары і госці горада лічаць сваім абавязкам 9 Мая прыйсці ў Брэсцкую крэпасць, каб падзякаваць абаронцам за мірнае неба і ўшанаваць іх памяць.