У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаюць Дзень Перамогі – свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў краіны гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.
81 год таму, 9 мая 1945-га, была здабыта Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Савецкі народ адыграў вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму і вынес на сваіх плячах асноўны цяжар вайны, вызначыўшы будучыню ўсёй сусветнай цывілізацыі.