Цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў з удзелам прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына прайшла ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі моладзі, ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, курсанты і ваеннаслужачыя. Святочную атмасферу дапоўнілі вакальна-харэаграфічная кампазіцыя і канцэрт з элементамі шоу.