У Брэсце 10 мая адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. На плошчы Леніна арганізавалі свята з творчымі нумарамі. Больш за 150 чалавек – навучэнцаў каледжаў Брэста – пранеслі 100-метровае палотнішча сцяга Беларусі. У фінале свята над цэнтрам Брэста праляцеў верталет з гіганцкім беларускім сцягам.