"Адна з самых знакавых і вядомых работ Марка Шагала, пра якую павінен ведаць кожны, упершыню экспануецца на радзіме. Гэта гістарычная падзея для нашай краіны і кожнага, хто любіць мастацтва", – сказаў Руслан Чарнецкі.
"Шагал – гэта наш зямляк, які пісаў пра Віцебшчыну. Вялікая падзяка Рускаму музею, што беларускі глядач убачыць такі шэдэўр сусветнай класікі мастацтва. Я ведаю, наколькі складана арганізаваць экспанаванне нават адной карціны такога найвышэйшага ўзроўню мастацкага выканання і значнасці для сусветнай культуры ў цэлым. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтай рабоце, гэта сапраўды вялікага каштуе", – дадаў ён, заклікаўшы ўсіх наведаць музей і абавязкова палюбавацца шэдэўрам сусветнага жывапісу.