Старадаўняе вясновае свята "Вербніца" адбылося 5 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Гасцей чакала шырокая праграма: асвячэнне вярбы, майстар-клас па ўпрыгожванню галінак, традыцыйныя абрады і аповед пра значэнне і гістарычныя карані Вербнай нядзелі.