На выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Велікодныя матывы" ў сталічнай мастацкай галерэі "Цэнтр" прадстаўлена ўнікальная калекцыя маляванак, створаная больш як 70 майстрамі з усіх рэгіёнаў краіны. У экспазіцыі – прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: пісанкі, шкрабанкі, выцінанкі з велікоднымі матывамі, а таксама работы з пацерак і фаамірана. Аснову экспазіцыі складаюць пісанкі, выкананыя ў традыцыйнай тэхніцы васкавання, якая характэрна для Беларусі.