Прыемнае надвор'е і добры настрой суправаджалі тых, хто вырашыў прыняць удзел у "Прыгожым забегу", прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню. Дыстанцыю 5 км каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі вырашылі прабегчы самыя актыўныя і спартыўныя жанчыны зусім розных узростаў.
У забегу ўдзельнічалі бягухі з Беларусі, Казахстана, Расіі і Кітая. Самым малодшым – 12 гадоў, самай старэйшай – 92 гады. Усяго 3000 удзельніц, каля 500 удзельнічалі ў забегу анлайн. Тыя, хто не мелі магчымасці прыехаць у сталіцу, маглі прабегчы дыстанцыю ў сябе дома ў пэўны часавы калідор, а потым прыслаць паказчыкі прабежкі са сваіх гаджэтаў і атрымаць медалі.