30 студзеня 2026 года споўніцца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай працы, акадэміка і ўладальніка немалой колькасці ўзнагарод Івана Шамякіна. У Добрушскім краязнаўчым музеі ўзнавілі рабочы кабінет пісьменніка. Супрацоўнікі музея стараліся знайсці кожную значную рэч, якой валодаў вядомы пісьменнік.