Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Праваслаўныя вернікі Беларусі адсвяткавалі Хрышчэнне Гасподняе

Праваслаўныя вернікі Беларусі адсвяткавалі Хрышчэнне Гасподняе

Праваслаўныя вернікі Беларусі адсвяткавалі Хрышчэнне Гасподняе
19 Стд 2026

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Хрышчэнне Гасподняе (Богаяўленне) – адно з вялікіх непераходных дванадзясятых свят. Яно ўстаноўлена ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.

З Евангелля вядома, што Іаан Хрысціцель, заклікаючы народ да пакаяння, хрысціў людзей у вадзе Іардана. Ісус Хрыстос прыйшоў да Іаана, каб хрысціцца, аднак той, лічачы сябе недастойным праводзіць абрад над Збавіцелем, стаў утрымліваць яго, гаворачы: "Мне трэба хрысціцца ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?" Але Ісус адказаў яму, што так належыць здзейсніцца праўдзе. Тады Іаан паслухаўся і хрысціў Ісуса.

Вядома, што пры хрышчэнні Збавіцеля Бог явіў сябе свету ў трох іпастасях: Бог Сын Ісус Хрыстос прымаў хрышчэнне ў Іардане, Дух Святы сышоў на яго ў выглядзе голуба, Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста голасам з неба "сей есть Сын Мой возлюбленный, в котором Мое благоволение". Таму Хрышчэнне іншымі словамі называюць Богаяўленнем.

Свята пачынаецца яшчэ ўвечары 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую куццю, у час якой, пасля літургіі ў храмах праводзіцца асвячэнне вады.

Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае лекавыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і дамы.

Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку. Лічыцца, што ў час абраду ў вадзе, якая з’яўляецца крыніцай новага жыцця, чалавек памірае для граху і ўваскрасае для Бога.

Боская літургія на Вадохрышчанскую куццю ў Гродзенскім раёне
Асвячэнне палонкі для абмыванняў у Гродзенскім раёне
Вадохрышчанскае акунанне ў Гродзенскім раёне
Асвячэнне вады ў "Блакітнай крыніцы"
Асвячэнне палонкі для абмыванняў і вадохрышчанскае акунанне ў Мінску
1 2      Наступная