У 2021 годзе Генеральная пракуратура ўзяла шэфства над Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна горада Мінска. Гэта спецыяльная ўстанова адукацыі, у якой аказваюць псіхолага-медыка-педагагічную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад 0 да 18 гадоў.
17 снежня для дзяцей у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" арганізавалі свята, на якім яны атрымалі падарункі з рук генпракурора Беларусі Андрэя Шведа.