Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" 10 ліпеня ўручыў галоўную ўзнагароду XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу беларусцы Амаліі Сухан.
Па выніках двух конкурсных дзён два ўдзельнікі атрымалі аднолькавыя балы – па 136. Гэта беларуска Амалія Сухан і Мірас Нагашыбай з Казахстана. Інтрыга, хто ж з іх забярэ галоўны прыз творчага спаборніцтва, трымалася да апошняга.