Дзелавая праграма IV Еўразійскага эканамічнага форуму прадстаўлена шасцю тэматычнымі блокамі, якія ахопліваюць усе сферы ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС: фінансавая сфера, прамысловасць і АПК, энергетыка, развіццё ўнутранага рынку ЕАЭС, гандаль, транспарт, мытнае рэгуляванне, дзяржзакупкі, статыстыка і інш. Усяго – 35 тэматычных мерапрыемстваў. Удзел у форуме прымаюць каля 300 спікераў, асвятляюць яго работу 450 прадстаўнікоў СМІ.
Еўразійскі эканамічны форум –штогадовае дзелавое мерапрыемства. Гэта пляцоўка для прамога і канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу, органаў улады, міжнародных арганізацый.