80-годдзе Дня Перамогі – асаблівая дата для беларусаў. У Гомелі як першым вызваленым ад фашысцкіх акупантаў абласным цэнтры святочная афіша ўключае дзясяткі пазіцый. Святкаванне Дня Перамогі пачалося з урачыстага шэсця па вуліцы Савецкай, якое прадоўжылася ваенным парадам. З плошчы Леніна стартавалі 30 разлікаў, якія прадстаўляюць сілавы блок, ваенна-патрыятычныя клубы і класы, кадэтаў. За імі прайшла рэтратэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны і самыя сучасныя ўзоры, якія знаходзяцца ў распараджэнні Узброеных Сіл.