ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. З 7 па 21 снежня ўключна асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, павінна прадаставіць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты. Дакументы могуць падаць як самі патэнцыяльныя кандыдаты ў Прэзідэнты, так і іх прадстаўнікі па даверанасці. Па даверанасці кіраўніка дзяржавы ўсе неабходныя дакументы ў ЦВК прадаставіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.