Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусы на Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы

Алімпіяда-2024: байдарачнік Уладзіслаў Кравец заняў чацвёртае месца ў фінале

Алімпіяда-2024: байдарачнік Уладзіслаў Кравец заняў чацвёртае месца ў фінале
11 Жнв 2024
Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец не змог заваяваць медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
 
Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м прынялі 29 спартсменаў, да суботняга фіналу дабралася мацнейшая васьмёрка. За медалі Гульняў разам з беларусам змагаліся два прадстаўнікі Венгрыі, а таксама весляры са Швецыі, Чэхіі, Партугаліі, Германіі і Аргенціны. На адзнацы чвэрць кіламетра Кравец ішоў апошнім, на сярэдзіне дыстанцыі падняўся на шостае месца, за 250 м да канца быў пятым ужо, а фінішную рысу ў выніку перасёк чацвёртым з рэзультатам 3 мін 28,10 сек.
 
Ад бронзавай пазіцыі Уладзіслава аддзялілі дзве з паловай секунды. Алімпійскім чэмпіёнам у гэтым відзе праграмы стаў Ёзеф Достал з Чэхіі, серабро і бронзу заваявалі венгры Адам Варга і Балінт Копас.
Алімпіяда-2024: вясляр Яўген Залатой узяў серабро ў фінале мужчынскіх адзіночак
Алімпіяда-2024: веласіпедыстка Ганна Церах завяршыла выступленні на Гульнях
Алімпіяда-2024: беларускі барэц Абубакар Хаслаханаў выйшаў у чвэрцьфінал
Алімпіяда-2024: Абубакар Хаслаханаў не змог прайсці ў паўфінал Гульняў у грэка-рымскай барацьбе
Алімпіяда-2024: Георгій Гурцыеў правёў стартавы паядынак па тхэквандо
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная