"Гэта наша аснова, таму што мы абавязаны ведаць сваю гісторыю і на гэтым выхоўваць маладое пакаленне. Я ўпэўнены, што Косаўскі палацава-паркавы ансамбль сярод іншых сакральных аб'ектаў брэсцкай зямлі будзе месцам прыцягнення, магнітам для шматлікіх турыстаў, якія ўжо прыязджаюць і будуць прыязджаць сюды, для таго каб атрымаць асалоду ад архітэктуры, гэтага ўнікальнага месца, прасякнуцца гісторыяй нашай краіны", – сказаў міністр культуры.