Інеса Буневіч – 18-гадовая трактарыст-машыніст, якая працуе ў КСУП "Эліт-Агра" ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Дзяўчына родам з вёскі Любарты, пасля навучання ў Воранаўскім прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці яна вярнулася ў родную гаспадарку. Любоў да тэхнікі ў Інесы ад дзядулі, які і сёння падтрымлівае ўнучку.
Фота Леаніда Шчаглова