Шэсце пакаленняў у ходзе рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" прайшло 9 мая ў Мінску. Сфарміраваная калона ўдзельнікаў прайшла да манумента Перамогі і ўсклала вянкі. Узначаліла калону маладое патрыятычнае пакаленне з ліку прадстаўнікоў навучэнскай моладзі, ваенна-патрыятычных класаў, клубаў і вучылішчаў.