У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, прынялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек. Гараджане і госці горада сабраліся на плошчы Цырыманіялаў цытадэлі. Многія з іх прайшлі ў святочнай калоне па праспекце Машэрава. Прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны мінутай маўчання, усклалі кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля.
Завяршыўся мітынг шэсцем. Па плошчы Цырыманіялаў маршам прайшлі воіны Брэсцкага гарнізона і каля 7 тысяч удзельнікаў акцыі "Беларусь памятае".