Кастрычнік-2021 з самага пачатку даў зразумець, што бабіна лета яшчэ парадуе беларусаў цеплынёй. Пасля рэзкага пахаладання ў сярэдзіне верасня (а тады тэмпература паветра ўдзень была ўсяго каля +4С°) па ўсёй краіне ўсталявалася камфортнае сонечнае надвор'е. Самы час атрымліваць асалоду ад гэтай дзіўнай пары года, якую можна ўбачыць далёка не ва ўсіх кутках свету. Беларусы і госці краіны адправіліся на прыроду – няспешна гуляць па парках і лясах, любуючыся сотнямі адцянняў і паўтонаў у палітры восені, праводзіць фотасесіі на фоне небывалага хараства пейзажаў, развітвацца з птушкамі, што ляцяць на поўдзень, і назіраць, як чароўна прырода рыхтуецца да зімы.
Belarus.by сабраў у альбом-2021 самыя яркія здымкі з розных куткоў краіны!