Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Мінску: галоўная ёлка краіны на Кастрычніцкай плошчы і ззяючы горад у чаканні свят

Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Мінску: галоўная ёлка краіны на Кастрычніцкай плошчы і ззяючы горад у чаканні свят

Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Мінску: галоўная ёлка краіны на Кастрычніцкай плошчы і ззяючы горад у чаканні свят
15 Снж 2020

Няпярэдадні зімовых свят Мінск заззяў агнямі: вечарам 15 снежня ўключылі галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы, якую ўпрыгожылі звыш120 святлодыёдных гірляндаў і піксельная сетка з 20 тысячамі лямпачак, якія ствараюць дзясяткі сцэнарыяў. Для задавальнення гараджан і гасцей новыя вячэрнія ўборы прымералі 30 зялёных прыгажунь у розных раёнах горада, стварыўшы атмасферу казкі і навагодняга цуду. Святочная арыфметыка ўражвае: для стварэння светлавога ўбрання сталіцы ў гэтым годзе задзейнічаны 100 кіламетраў ілюмінацыйных ліній, 1,5 тысячы светлавых матываў, больш як 3 тысячы гірляндаў, 300 светлавых канструкцый і 64 аб'ёмныя фігуры.

Галоўная – піксельная – ёлка краіны дэманструе ўбор з эксклюзіўных цацак, створаных па эскізах вялікіх прадпрыемстваў сталіцы. Навінкамі сезона ў афармленні Кастрычніцкай плошчы на гэты раз сталі залацістыя дрэвы, ажурныя аркі і арыгінальная фотазона з ледзянымі камлыгамі, санямі, месяцам і аблокамі. Уздоўж  праспекта размясціліся сувенірныя магазіны-соты, дзе можна купіць падарункі, перакусіць і выпіць гарачага глінтвейна.

Ва ўсіх кутках сталіцы навагоднія ёлкі адзеліся ва ўборы актуальных колераў 2020/2021. На плошчы Незалежнасці гераіня ўрачыстасці заззяла бардова-залатымі агнямі. На праспекце Пераможцаў галоўныя сімвалы свята прыбраліся ў сярэбраныя, сінія, фіялетавыя тоны, а дапоўніў кампазіцыю новы персанаж – снегавік на ледзяной камлызе.

Некаторыя любімыя мінчанамі ўпрыгажэнні змянілі лакацыю. Незвычайнаяёлка з шароў, якая год таму зіхацела ля гарадской Ратушы, цяпер упрыгожыла пляцоўку каля Белдзяржцырка. Гіганцкія святочныя шары-альтанкі з Кастрычніцкай плошчы пераехалі на пляцоўку перад спарткомплексам "Чыжоўка-Арэна". Сюды ж перамясцілася і серабрыстая спіральная ёлка, якая стала гераіняй шматлікіх фотасесій каля мінскага Палаца спорту.

Упершыню светлавыя канструкцыі ствараюць навагоднюю атмасферу на развязцы вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай, на кальцы ў раёне вуліцы Ванеева, на развязцы Дзяржынскага і Жукава.

На працягу цэлага месяца да 15 студзеня святочныя агні будуць радаваць мінчан і гасцей горада. У будныя дні ілюмінацыя будзе зіхацець да паўночы, а на каталіцкае і праваслаўнае Раство, у Новы іСтары Новы год настрой чараўніцтва прадоўжыцца ўсю ноч.

Святочная ілюмінацыя: праспект Незалежнасці
Навагодняя ёлка ля Палаца спорту
Пляцоўка ля Палаца спорту
Навагодняя ёлка ля Палаца спорту
Пляцоўка ля Палаца спорту
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная