Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь запальвае навагоднія агні: зіхатлівыя ёлкі, утульныя вуліцы ў святочнай ілюмінацыі і калядныя кірмашы – у рэпартажы з усёй краіны

Беларусь запальвае навагоднія агні: зіхатлівыя ёлкі, утульныя вуліцы ў святочнай ілюмінацыі і калядныя кірмашы – у рэпартажы з усёй краіны

Беларусь запальвае навагоднія агні: зіхатлівыя ёлкі, утульныя вуліцы ў святочнай ілюмінацыі і калядныя кірмашы – у рэпартажы з усёй краіны
7 Снж 2020

2020-ы набліжаецца да завяршэння і, нягледзячы на ўсе складанасці і трывогі гэтага незвычайнага года, як заўсёды ў снежні надыходзіць час удзячнасці, новых надзей і веры ў тое, што наступныя 12 месяцаў будуць лепшыя. Але калі запальваюцца агні на ёлках, уздоўж вуліц пачынаюць зіхацець гірлянды, а вітрыны магазінаў запаўняюцца падарункамі – настрой узнімаецца як па чараўніцтве. У Беларусі па традыцыі першымі пачынаюць уключаць ілюмінацыю заходнія Брэст і Гродна, але ўжо за лічаныя дні  агні свята запоўняць усю краіну. Лепшыя кадры вы ўбачыце ў вялікім рэпартажы!

У Брэсце 1 снежня адкрыўся першы навагодні кірмаш, дзе можна не толькі выбраць сувеніры, падарункі і карнавальныя касцюмы для навагодняй ночы, але і ў марозны дзень сагрэцца чаем з самага вялікага самавара Беларусі, аб'ёму якога (380 літраў) хопіць, каб пачаставаць 1 500 чалавек!

Марафон падхапіла Гродзеншчына: 7 снежня роўна ў 18.00 галоўная ёлка рэгіёна на плошчы Савецкай заззяла агнямі і анімацыяй, а вуліцы горада напоўніліся святлом ад пераліўных гірляндаў і казачных аб'ёмных фігур. Цікава, што запалілі прыгажуню незвычайным спосабам – з дапамогай квадракоптара. Па традыцыі ў цырымоніі прынялі ўдзел Дзед Мароз і Снягурачка, якія віталі гасцей, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя ў надыходзячым 2021-м годзе і абавязковай веры ў цуд. Ужо з 11 снежня побач з ёлкай адкрываецца кірмаш, дзе можна паспытаць глінтвейн і імбірнае пячэнне, падмацавацца стрыт-фудам, выбраць падарункі і палюбавацца вячэрнімі відамі горада.

2020-ы набліжаецца да завяршэння і, нягледзячы на ўсе складанасці і трывогі гэтага незвычайнага года, як заўсёды ў снежні надыходзіць час удзячнасці, новых надзей і веры ў тое, што наступныя 12 месяцаў будуць лепшыя. Але калі запальваюцца агні на ёлках, уздоўж вуліц пачынаюць зіхацець гірлянды, а вітрыны магазінаў запаўняюцца падарункамі – настрой узнімаецца як па чараўніцтве. У Беларусі па традыцыі першымі пачынаюць уключаць ілюмінацыю заходнія Брэст і Гродна, але ўжо за лічаныя дні  агні свята запоўняць усю краіну. Лепшыя кадры вы ўбачыце ў вялікім рэпартажы!
У Брэсце 1 снежня адкрыўся першы навагодні кірмаш, дзе можна не толькі выбраць сувеніры, падарункі і карнавальныя касцюмы для навагодняй ночы, але і ў марозны дзень сагрэцца чаем з самага вялікага самавара Беларусі, аб'ёму якога (380 літраў) хопіць, каб пачаставаць 1 500 чалавек!
Марафон падхапіла Гродзеншчына: 7 снежня роўна ў 18.00 галоўная ёлка рэгіёна на плошчы Савецкай заззяла агнямі і анімацыяй, а вуліцы горада напоўніліся святлом ад пераліўных гірляндаў і казачных аб'ёмных фігур. Цікава, што запалілі прыгажуню незвычайным спосабам – з дапамогай квадракоптара. Па традыцыі ў цырымоніі прынялі ўдзел Дзед Мароз і Снягурачка, якія віталі гасцей, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя ў надыходзячым 2021-м годзе і абавязковай веры ў цуд. Ужо з 11 снежня побач з ёлкай адкрываецца кірмаш, дзе можна паспытаць глінтвейн і імбірнае пячэнне, падмацавацца стрыт-фудам, выбраць падарункі і палюбавацца на вячэрнія віды горада.
Навагодняя ілюмінацыя ў Віцебску
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9