Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
6 Врс 2020

XXVII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5-6 верасня ў Бялынічах. Увесь цэнтр горада ператварыўся ў вялікую пешаходную плошчу, дзе разгарнуліся фестываль кнігі і прэсы, тэматычныя пляцоўкі кожнага раёна Магілёўскай вобласці, гандлёвыя рады.

Адзін з важных момантаў свята – фестываль кнігі і прэсы, тут госці свята маглі не толькі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі Беларусі, але і набыць упадабанае выданне. Цэнтрам прыцягнення для дзяцей і дарослых стаў друкарскі двор – кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў якасці кнігадрукара з мінулага. Паводле слоў мясцовай жыхарскі Святланы, тут можна даведацца шмат новага. "Для дзяцей гэта сапраўдныя прыгоды, а дарослыя могуць даведацца, як нашы продкі друкавалі першыя кнігі. Я паспрабавала – магу вам сказаць, што зрабіць адну такую старонку вельмі цяжка", – адзначае Святлана.

На фестываль у Бялынічы з'ехаліся рамеснікі з усёй вобласці і іншых рэгіёнаў. Адзенне і ўпрыгажэнні ручной работы, прадметы побыту, разнастайныя тэматычныя сувеніры. Сваю прадукцыю прадставілі тут вядучыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці рэгіёна: малочная і мясная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, салодкія ласункі і шмат іншага. Прыехалі на Дзень пісьменства ў Бялынічы і прамысловыя прадпрыемствы вобласці – тут яны не толькі прэзентавалі сваю прадукцыю, але і расказвалі пра гісторыю развіцця іх заводаў і арганізацый.

Кожны рэгіён Магілёўскай вобласці прыняў удзел у тэматычным блоку "Лёс зямлі маёй праз слова". Тут прадстаўлена развіццё Магілёўскай вобласці з часоў Спірыдона Собаля і да сучасных друкаваных выданняў. Так, Музей гісторыі Магілёва прывёз невялікую выставачную экспазіцыю, дзе размясціліся карціны і кнігі, сярод якіх статут ВКЛ. Круглянскі раён паказаў гасцям Дня пісьменства экспанаты з музея СССР. А дэлегацыя Слаўгарадскага раёна правяла тэатралізаваны паказ, дзе расказалі пра гісторыю свайго раёна і яго сучаснае жыццё. Таксама расказалі пра сваю дзейнасць установы культуры і адукацыі Магілёўскай вобласці.

Завяршыўся Дзень пісьменства ў Бялынічах вялікім святочным канцэртам, дзе выступілі зоркі эстрады і заслужаныя калектывы Беларусі: Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Вольга Плотнікава, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Руслан Аляхно, "Песняры" і іншыя. Святочны дзень завяршыўся яркім салютам.

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Фестываль кнігі і прэсы ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная