Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь памятае: насустрач 75-годдзю Вялікай Перамогі

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны баявы медаль

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны баявы медаль
5 Май 2020

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны раней медаль "За адвагу". Урачыстая цырымонія прайшла 5 мая ў музеі ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці. Медаль выпадкова знайшлі ў Дзятлаўскім раёне. Ён быў не ў лепшым стане, аднак захаваўся нумар узнагароды. Дзякуючы яму ўстанавілі ўладальніка: ім аказаўся ўраджэнец Гродзенскай вобласці Мікалай Фаміч Манкевіч.

Ветэран вайны Мікалай Манкевіч памёр у пачатку 1990-х гадоў. Карпатлівая работа з архівамі, дакументамі дапамагла знайсці яго сваякоў. Яны па-ранейшаму жывуць на радзіме ветэрана ў Шчучынскім раёне. Узнагароду ўручылі праўнуку франтавіка Паўлу Івуцю.

На здымку: ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка ўручае медаль праўнуку франтавіка Паўлу Івуцю

Кіраўніцтва БелГПП усклала кветкі да мемарыяла "Памяць" у Мінску
Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама ўсклала кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой"
Ветэранаў з Гродна віншуюць дома
Уладзімір Макей прыняў удзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"
Ускладанне кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Купрыянавай у Жодзіне
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная