Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Парламенцкія выбары-2019 у Беларусі

Выбары-2019: галасаванне стартавала ў Беларусі

Выбары-2019: галасаванне стартавала ў Беларусі
17 Ліс 2019

Галоўная палітычная кампанія года – выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – падыходзіць да завяршэння. Яшчэ 7 лістапада дэпутаты мясцовых Саветаў выбралі 56 членаў верхняй палаты беларускага парламента – Савета Рэспублікі. Засталося толькі даведацца пра імёны васьмі сенатараў, якіх па Канстытуцыі назначае кіраўнік дзяржавы. З 12 лістапада праходзіла датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І ў нядзелю 17 лістапада адбыўся асноўны дзень, калі кожны з 6 880 605 выбаршчыкаў краіны мог аддаць голас за таго, каму давярае права прадстаўляць свае інтарэсы ў ключавым заканадаўчым органе.

У фінальным этапе выбарчай гонкі-2019 удзельнічалі 513 кандыдатаў, якія прэтэндавалі на 110 мандатаў Палаты прадстаўнікоў. Быў адкрыты 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 працавалі за мяжой – пры дыпламатычных місіях Беларусі. На працягу 12 гадзін з 8.00 і да 20.00 17 лістапада на сваім участку грамадзяне маглі яшчэ раз азнаёміцца з кароткімі данымі кандыдатаў і зрабіць выбар. Згодна з правіламі, агітацыя ў асноўную дату галасавання забаронена, аднак паколькі дзень цішыні ў Беларусі не прадугледжаны, пачуць аб прэтэндэнтах можна было аж да поўначы напярэдадні. І, вядома, размешчаная раней інфармацыя ў медыя была даступна кожнаму выбаршчыку.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, на цяперашніх парламенцкіх выбарах былі акрэдытаваны 1029 міжнародных наглядальнікаў. Самыя шматлікія місіі накіравалі СНД і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ – 475 і 346 чалавек адпаведна. Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ было заяўлена 83 эксперты, ад ПАСЕ – 28, ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва – 17. Таксама акрэдытацыю наглядальніка атрымалі 53 дыпламаты, 21 прадстаўнік выбарчых органаў замежных дзяржаў і 6 незалежных экспертаў.

За працэсам выбараў сачылі 28 тысяч нацыянальных наглядальнікаў – ад палітычных партый (1,7 тыс.), грамадскіх аб'яднанняў (23,1 тыс.), працоўных калектываў (1,2 тыс.) і грамадзян, якія падалі заявы (1,9 тыс.).

Асвятлялі кампанію тысячы журналістаў па ўсёй краіне. І больш як 670 прадстаўнікоў масмедыя, у тым ліку 323 замежныя, атрымалі акрэдытацыю ў інфармацыйным цэнтры ЦВК. Па традыцыі ў асноўны дзень галасавання ён адкрыўся ў Палацы Рэспублікі, і з самай раніцы да глыбокай ночы тут праходзілі прэс-канферэнцыі і інтэрв'ю членаў Цэнтрвыбаркама, давалі свае каментарыі эксперты-палітолагі – і кожны журналіст мог атрымаць самую аператыўную інфармацыю з першых рук.

Канчатковыя вынікі кампаніі падвядуць крыху пазней, а ўжо раніцай 18 лістапада ЦВК агучыла папярэднія даныя. Яўка выбаршчыкаў склала 77,22%.

Выбары адбыліся ва ўсіх акругах, і ў новы склад Палаты прадстаўнікоў выбраны 110 дэпутатаў, у тым ліку 30 дзеючых. У бліжэйшыя чатыры гады ў Авальнай зале будуць працаваць 44 жанчыны (40%) і 66 мужчын (60%). Прадстаўнікамі палітычных партый з'яўляюцца 21 дэпутат (19,1%), 89 – беспартыйныя (80,9%). Сярэдні ўзрост нававыбранага парламента – 50,4 года. Усе дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю.

Кадры фінальнага этапу кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі – у вялікім фотарэпартажы. Разам з выбаршчыкамі і наглядальнікамі нашы карэспандэнты наведалі ўчасткі ў розных рэгіёнах краіны.

 

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з палітыкам Таццянай Караткевіч
Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ
Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на парламенцкіх выбарах-2019
Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная