Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Больш за 250 беларускіх і расійскіх студатрадаўцаў будуць працаваць на будоўлі ў Астраўцы

Больш за 250 беларускіх і расійскіх студатрадаўцаў будуць працаваць на будоўлі ў Астраўцы

Больш за 250 беларускіх і расійскіх студатрадаўцаў будуць працаваць на будоўлі ў Астраўцы
9 Ліп 2019

Больш за 250 беларускіх і расійскіх студатрадаўцаў будуць працаваць на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі - 2019 у Астраўцы.Яны ўвайшлі ў склад зводнага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Мікалая Іванавіча Крылова, пад камандаваннем якога ў ліпені 1944 года праходзіла вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Астравецкага раёна.

"Гэта не першы год работы нашых студатрадаўцаў у Астраўцы. Будаўніцтва АЭС падыходзіць да завяршэння, горад актыўна развіваецца, нашы байцы будуць працаваць на будаўніцтве жылой інфраструктуры, дарожнай сеткі, дзіцячых садоў, школ, будуць завяршаць рэканструкцыю бальніцы. У нас традыцыйна вялікі конкурс для работы на гэтых аб'ектах, будаўніцтва якіх нашай моладзі давярае дзяржава", – расказаў другі сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Алег Дзікун.

Ён падкрэсліў, што традыцыйна на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі працуе беларуская і расійская моладзь. "Ужо не першы год да нас прыязджаюцьстудатрады з Расіі. Мы ганарымся тым, што гэта адны з лепшых атрадаў. І прыемна, што моладзь едзе дадому з прыемнымі ўспамінамі пра Беларусь і імкнецца зноў сюды прыехаць", – дадаў другі сакратар ЦК БРСМ.

Неабходна адзначыць, што падбор байцоў для работы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, як і раней, праходзіў на конкурснай аснове з улікам узросту – старэйшыя за 18 гадоў, здароўя, наяўнасці будаўнічай спецыяльнасці не ніжэйшай за другі-трэці разрад, актыўнай жыццёвай пазіцыі. Улічваючы станоўчы вопыт работы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі мінулыя гады, дагавор на арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў заключаны з пяццю падраднымі арганізацыямі: ААТ "Гроднапрамбуд", РУП "Белэнергабуд", а таксама прадстаўніцтвамі ў Беларусі АТ "Сезам", АТ "НІКІМТ-Атамбуд", ПАТ "Энергаспецмантаж".

У адпаведнасці з кваліфікацыяй студатрадаўцы будуць выконваць геадэзічныя, падрыхтоўчыя, земляныя, бетонныя, аддзелачныя, малярныя работы, розныя віды арміравання, займацца ўкладкай тратуарнай пліткі. Прымаючыя арганізацыі забяспечаць удзельнікаў зводнага атрада спецадзеннем, транспартам для дастаўкі да месца выканання работ і назад. Моладзь будзе забяспечана жыллём у інтэрнатах субпадрадных арганізацый за кошт сродкаў наймальнікаў, а таксама трохразовым харчаваннем. Працоўны семестр для зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада прадоўжыцца ў гэтым годзе па 25 жніўня.

Аплата працы студатрадаўцаў будзе праведзена па фактычнай выпрацоўцы за адпрацаваны час. Які з атрадаў і хто з наймальнікаў па выніках работы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі стануць пераможцамі конкурсу на лепшы студэнцкі атрад і лепшую прымаючую арганізацыю – пакажа час. Дарэчы, пераходны сцяг лепшага студэнцкага атрада па выніках 2018 года ўручаны будатраду "Эўрыка" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Пераходны сцяг лепшай прымаючай арганізацыі – сельскагаспадарчаму філіялу "Цяплічны" РУП "Віцебскэнерга".

Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры, якія будуюцца ў Астраўцы. Гэта прадугледжана ўказам нумар 190. У Астраўцы запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала. Да будаўніцтва аб'ектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне тут папрацаваць.

Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Больш за 250 беларускіх і расійскіх студатрадаўцаў будуць працаваць на будоўлі ў Астраўцы
Удзельнікі Усебеларускай маладзёжнай будоўлі
Студатрадаўцы на БелАЭС у Астраўцы
Студатрадаўцы працуюць на будаўніцтве дзіцячага садка ў Астраўцы
Папярэдняя       1 2 3      Наступная