Беларускі спартсмен вольнага стылю Аляксандр Гуштын (вагавая катэгорыя да 97 кг) стаў трэцім на турніры па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў. Паспяхова прайшоўшы кваліфікацыйны адбор, Аляксандр Гуштын уступіў у паўфінале свайму даўняму саперніку алімпійскаму чэмпіёну Рыа-дэ-Жанэйра, трохразоваму чэмпіёну свету і Еўропы, пераможцу I Еўрапейскіх гульняў расіяніну Абдулрашыду Садулаеву – 0:6. У схватцы за бронзавую ўзнагароду беларус перамог атлета з Паўночнай Македоніі Магамедгаджы Нурава – 3:1.
На здымку: Аляксандр Гуштын (Беларусь) і Магамедгаджы Нураў (Македонія) у барацьбе за бронзу.