Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | II Еўрапейскія гульні ў Мінску: лёгкая атлетыка

II Еўрапейскія гульні ў Мінску: лёгкая атлетыка

II Еўрапейскія гульні ў Мінску: лёгкая атлетыка
23 Jun 2019

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на Еўрапейскіх гульнях-2019 прайшлі ў абноўленым фармаце – "Дынамічная новая лёгкая атлетыка" (Dynamic New Athletics). 24 змешаныя каманды спаборнічалі ў звычайным і бар'ерным бегу, кіданні кап’я, скачках у даўжыню і вышыню, а таксама змешаных эстафетах. Турнір па лёгкай атлетыцы адбыўся на стадыёне "Дынама" 23–28 чэрвеня.

Сем медалёў – 3 залатыя і 4 сярэбраныя – заваявалі беларускія спартсмены.

Чэмпіёнамі II Еўрапейскіх гульняў сталі Эльвіра Герман (бег на 100 м з бар'ерамі), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню) і кідальніца кап’я Таццяна Халадовіч, якая разам з тытулам заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Токіа-2020.

Сярэбраных медалёў былі ўдастоены Хрысціна Ціманоўская (бег на 100 метраў), Віталь Парахонька (бег на 110 м з бар'ерамі) і Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню).

Акрамя таго, зборная Беларусі заняла другое месца ў камандным турніры.

Эльвіра Герман (Беларусь)
Бег з бар'ерамі, у цэнтры –  Віталь Парахонька (Беларусь)
Таццяна Халадовіч (Беларусь)
Настасся Мірончык-Іванова (Беларусь)
II Еўрапейскія гульні ў Мінску: лёгкая атлетыка
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8      Наступная