Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | II Еўрапейскія гульні ў Мінску: самба

II Еўрапейскія гульні ў Мінску: самба

II Еўрапейскія гульні ў Мінску: самба
22 Jun 2019

Спаборніцтвы па адным з самых яркіх і відовішчных адзінаборстваў – самба – адбыліся ў Палацы спорту 22–23 чэрвеня. Канкурэнцыя была сур'ёзная: усяго на арэну спаборніцтваў выйшлі 144 атлеты.

У медальным заліку па самба Беларусь апынулася на трэцім месцы: у арсенале нацыянальнай каманды – 15 медалёў (3 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых), што ўступае па выніках толькі Расіі і Грузіі.

Чэмпіёнамі турніру II Еўрапейскіх гульняў сталі:

  • Аляксандр Кокша (вагавая катэгорыя да 68 кг)
  • Вера Гарэлікава (вагавая катэгорыя да 60 кг)
  • Анжэла Жылінская (вагавая катэгорыя да 72 кг)

Сярэбраныя медалі заваявалі:

  • Андрэй Казусёнак (вагавая катэгорыя да 90 кг)
  • Юрый Рыбак (вагавая катэгорыя звыш 100 кг)
  • Марына Жарская (вагавая катэгорыя да 52 кг)
  • Настасся Архіпава (вагавая катэгорыя да 56 кг)

Бронзавыя медалі ў скарбонку нацыянальнай зборнай дабавілі:

  • Уладзіслаў Бурдзь (вагавая катэгорыя да 57 кг)
  • Іван Аніскевіч (вагавая катэгорыя да 62 кг)
  • Сцяпан Папоў (вагавая катэгорыя да 74 кг)
  • Цімафей Емяльянаў (вагавая катэгорыя да 90 кг)
  • Анфіса Капаева (вагавая катэгорыя да 48 кг)
  • Таццяна Мацко (вагавая катэгорыя да 64 кг)
  • Вольга Намазава (вагавая катэгорыя да 68 кг)
  • Святлана Цімашэнка (вагавая катэгорыя да 80 кг)
II Еўрапейскія гульні ў Мінску: самба
Кваліфікацыйныя спаборніцтвы па самба
Папярэдняя       [1..6]    6